Спадчына: Пулхаў Яўген Пятровіч
Аўторак, 05 Чэрвень 2018 12:21
18 лютага 2018 г. — 110 гадоў з дня нараджэння Яўгена Пятровіча Пулхава (1908–1992), мастака, педагога
Яўген Пятровіч Пулхаў нарадзіўся 18 лютага 1908 г. у мястэчку Баранавічы Навагрудскага павета Мінскай губерні (цяпер горад Брэсцкай вобласці) у сям’і чыгуначніка, машыніста паравоза. У 1922 г. яго бацька пераехаў з сям’ёй у г. Пінск Палескага ваяводства (цяпер Брэсцкай вобласці). Пасля заканчэння прыватнага рускага рэальнага вучылішча Яўген Пулхаў з 1927 г. працаваў землямерам, шмат фатаграфаваў, але яго заўсёды цягнула да жывапісу.